Гiсторыя суполкi

1997 год: першы выпуск газеты "Тыднёвiк Магiлёўскi"


Мала хто ведае, але ў Магiлёве выдавалася цiкавая беларускамоўная iнфармацыйна-аналiтычная газета "Тыднёвiк Магiлёўскi". Яна была заснавана Магiлёўскай гарадской асацыяцыяй "Кола Сяброў", а рэдактарам яе быў легендарны беларускi журналiст Генадзь Суднiк. Мы прапануем вам пазнаёмiцца з гэтай газетай i паглядзець яе першы выпуск ад 21 сакавiка 1997 года.